Дзяржкантроль стане радзей правяраць юрыдычных асобаў
У другім паўгоддзі наглядныя органы правядуць на 5 тысяч такіх праверак менш, чым было праведзена ў першым паўгоддзі.
Пра гэта паведаміла прадстаўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Данута Рыжыкава:
"У каардынацыйныя планы другога паўгоддзя ўнесена 25 тысяч праверак. Гэта на 5 тысяч праверак менш, чым было ўключана ў каардынацыйныя планы першага паўгоддзя бягучага года. Правяраць суб'екты гаспадарання будуць наглядныя органы і органы, якія кантралююць ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў".
Пры гэтым на інтэрнэт-старонцы Камітэт дзяржаўнага кантролю ўжо размешчана інфармацыя, калі і да якой юрыдычнай асобы прыйдуць з такой праверкай.