Егіпет абраў новага прэзідэнта

У другім туры сапернікам Мурсі быў Ахмед Шафік, былы прэм’ер-міністр краіны часоў прэзідэнта Хосні Мубарака, перадае ВВС. Паводле звестак егіпецкага ЦВК, 60-гадовы Мурсі атрымаў 51,7% галасоў, а за Шафіка прагаласавалі 48,3% выбаршчыкаў.

Абвяшчэнне вынікаў выбараў у жывым эфіры транслявалася на плошчы Тахрыр у Каіры, дзе яго слухалі тысячы дэманстрантаў. Навіну пра перамогу Мурсі сустрэлі радаснымі воклічамі.

Махамед Мурсі атрымаў адукацыю інжынера ў ЗША. Ён быў незалежным дэпутатам парламента Егіпта з 2000 па 2005 год. Пасля падзення рэжыму Мубарака ў студзені 2011 года Мурсі быў абраны лідарам Партыі свабоды і справядлівасці, створанай рухам “Браты-мусульмане”.

У часе выбарчай кампаніі Мурсі абяцаў паспрыяць адзінству ў егіпецкім грамадстве і павышэнню дабрабыту грамадзян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі