Электраманцёр, які цягаў за валасы кантралёрку: я здаўся сам!

Нагадаем, канфлікт у аўтобусе ў Наваполацку адбыўся тыдзень таму. Кантралёрка Людміла Шахрына спрабавала аштрафаваць сям'ю з 4 чалавек — у іх не хапала аднаго пракампасціраванага талона. У гэты момант на яе напаў малады хлопец, які пачаў цягаць кантралёрку за валасы. Відэа канфлікту ўжо на наступны дзень было выкладзена ў інтэрнэт.

З хлопцам, які напаў на Людмілу Шахрыну, пагаварыла "Комсомольская правда в Беларуси". Ён кажа, што дзейнічаў "машынальна", заступіўся за перапалоханых дзяцей, якіх разам з маці хацела высадзіць на ўскраіне горада кантралёрка. Цяпер ён шкадуе, што "празмерна ўжыў фізічную сілу", але прасіць прабачэння не збіраецца. Аляксандр кажа, што менавіта кантралёрка "сваёй агрэсіяй справакавала канфлікт".

Наваполацкі электраманцёр сцвярджае, што сам пайшоў у міліцыю і здаўся, калі ад сяброў даведаўся пра відэа з яго ўдзелам, якое з'явілася ў інтэрнэце. Яго затрымлівалі на тры дні. У Следчым камітэце кажуць, што ўстаноўленыя ўсе ўдзельнікі канфлікту і сведкі, распачатая крымінальная справа, працягваецца расследаванне.

Кантралёр з Наваполацка: з дома выйсці не магу, усе крычаць: класнае відэа!

Відэа — "Хартыя-97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі