Еўрапейскі суд забараняе краінам высылаць беларусаў на радзіму
Там іх могуць чакаць катаванні альбо бесчалавечнае абыходжанне, што супярэчыць Еўрапейскай канвенцыі па абароне правоў чалавека. З 2009 года беларусы выйгралі т
"Ніхто не павінен падвяргацца катаванням альбо абыходжанню і пакаранню, якія з'яўляюцца бесчалавечнымі і прыніжаюць годнасць", — так гучыць 3 артыкул Еўрапейскай канвенцыі па абароне правоў чалавека. Яе падпісалі 47 еўрапейскіх краін — усе еўрапейскія нацыі, апрача Беларусі.
"Суд аднагалосна пастанаўляе, што ў выпадку выканання рашэння аб экстрадыцыі заяўнікоў у Беларусь гэта стала б парушэннем артыкулу 3 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека", — пераможныя словы з вердыкту Еўрапейскага суда па правах чалавека.для беларускай сям'і Пчэльнікавых, якая судзілася супраць Францыі.
У 2004 годзе Юрый Пчэльнікаў дзеля бяспекі сваёй сям'і з'ехаў з жонкай і дзецьмі ў Еўрапейскі Саюз. Праз пэўны час яны апынуліся ў Францыі, якая хацела дэпартаваць іх як нелегалаў назад у Беларусь.
"Суд аднагалосна пастанаўляе, што ў выпадку выканання рашэння аб экстрадыцыі заяўнікоў у Беларусь гэта стала б парушэннем артыкулу 3 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека", — пераможныя словы з вердыкту Еўрапейскага суда па правах чалавека.для беларускай сям'і Пчэльнікавых, якая судзілася супраць Францыі.
У 2004 годзе Юрый Пчэльнікаў дзеля бяспекі сваёй сям'і з'ехаў з жонкай і дзецьмі ў Еўрапейскі Саюз. Праз пэўны час яны апынуліся ў Францыі, якая хацела дэпартаваць іх як нелегалаў назад у Беларусь.
З пастановы Суда:
"1 кастрычніка яго на вуліцы арыштавала міліцыя, вывезла ў загарадны
лес і пабіла да непрытомнасці. Напярэдадні парламенцкіх выбараў, у ноч з
16 на 17 лістапада 2004, ён быў арыштаваны і змешчаны пад хатні арышт.
Сцвярджае, што яго пабілі супрацоўнікі міліцыі і ён згубіў прытомнасць
ад нанесенага па галаве ўдару", — значыцца ў тэксце рашэння Суда пра ціск на актывіста БНФ.
Шматразовыя арышты і ціск з боку сілавых органаў пацверджаны ў Судзе дакументацыяй праваабарончых арганізацый і медыцынскімі дакументамі.
У 2004 годзе Юрый дзеля бяспекі сваёй сям'і з'ехаў з жонкай і дзецьмі ў Еўрапейскі Саюз. Праз пэўны час яны апынуліся ў Францыі, якая хацела дэпартаваць іх як нелегалаў назад у Беларусь.
Перамога беларусаў у Страсбургскім судзе 2 верасня — падзея надзвычай рэдкая. Рэч у тым, што Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы і нават не мае статуса спецыяльнага госця. Таму грамадзяне падаваць скаргу на беларускія судовыя і іншыя органы не могуць. Тэарэтычна беларусы могуць судзіцца толькі з іншымі еўрапейскімі краінамі.
На пададзеную ў 2006 годзе скаргу Еўрапейскі
суд прыняў рашэнне толькі зараз: суддзі не паспяваюць хутка разглядаць
тысячы скаргаў ад грамадзянаў 47 краін Савета Еўропы.
Еўрапейскі суд палічыў прадстаўленыя Юрыем доказы ціску па палітычных прычынах дакладнымі.
Еўрапейскі суд палічыў прадстаўленыя Юрыем доказы ціску па палітычных прычынах дакладнымі.
З пастановы Суда:
"Што да рызыкі ў выпадку вяртання ў Беларусь, заяўнік сцвярджае, што ён
падпадзе пад рэпрэсіі з-за свайго мінулага як палітычнага апанента, а
таксама з-за таго, што пакінуў краіну ў пошуках прытулку".
Прааналізаваўшы абставіны справы, палажэнні Крымінальнага кодэкса РБ, рэзалюцыю Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы 1671 (2009), даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека (A/HRC/4/16, 15 студзеня 2007)
і справаздачы міжнародных праваабарончых арганізацый (Freedom House,
Amnesty International) пра стан правоў чалавека ў Беларусі, сем суддзяў з
розных еўрапейскіх краін прыйшлі да высновы, што рызыка бесчалавечнага
абыходжання з сям'ёй Юрыя ў выпадку вяртання ў Беларусь сапраўды ёсць. А
значыць, Францыя высылаць нелегалаў не мае права, бо гэта парушае
Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.
Раней Еўрапейскі Суд ужо выносіў шэраг вердыктаў па скаргах беларусаў, якія ў тым ліку спасылаліся на магчымасць жорсткага абыходжання ў выпадку вяртання ў Беларусь (Артыкул 3 Канвенцыі).
Апошнія дзве такія справы выйгралі Ігар Коктыш летась і Дзмітрый Пузан сёлета, абодва супраць Украіны.
Заўвага: На працягу трох
месяцаў ад вынясення вердыкту Францыя можа падаць заяўку на пераразгляд справы
Вялікай палатай Суда, якая складаецца з 17 суддзяў. Зрэшты, гэта малаверагодна:
Вялікая палата разглядае скаргі на справы выключнай важнасці.