Еўрасаюз чакае ад Мінска новых вызваленняў палітвязняў
Высокая прадстаўніца ЕС ў пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан прывітала выхад на волю Сяргея Каваленкі.
Яна заклікала Мінск зрабіць далейшыя крокі на гэтым шляху. Пры гэтым кіраўніца еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства шкадуе, што палітвязню давялося прасіць памілавання, каб вызваленне адбылося. Спадарыня Эштан заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных і зняць усе абмежаванні на ажыццяўленне іх грамадзянскіх і палітычных правоў, інфармуе Радыё Свабода са спасылкай на Маю Качыянчыч, прэсавую сакратарку Кэтрын Эштан.
Сяргей Каваленка выйшаў на волю 26 верасня, пасля 280 дзён за кратамі.