Еўрасаюз накіруе да Юліі Цімашэнкі сваіх лекараў і адвакатаў

Як заявіў у сераду ў Бруселі старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц, ЕС адправіць для лячэння Юліі Цімашэнкі сваіх лекараў. Яны будуць дапамагаць нямецкаму ўрачу.

Украінскі прэм'ер Мікалай Азараў, які знаходзіцца ў Бруселі, даў згоду на прыезд лекараў. Таксама ён пагадзіўся і на прыезд з ЕС адвакатаў, якія возьмуць удзел у разглядзе касацыйнай скаргі Цімашэнкі на прысуд, інфармуе Reuters.

Нагадаем, Юлія Цімашэнка, якая цяпер з'яўляецца адным з лідараў апазіцыі, летась была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Нядаўна Цімашэнка была збітая ў зняволенні. У харкаўскай бальніцы яе наведала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ (на здымку), якая папярэдзіла ўкраінскія ўлады пра магчымасць ізаляцыі Украіны з-за справы Цімашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі