Філіпіны салідарныя з Беларуссю
Сёння зранку моладзевая актывістка Дэвай Радрыгес даслала ў рэдакцыю фотаздымак з акцыі салідарнасці ў горадзе Давао Сіці, Філіпіны.
Фота зробленае ў Рызал Парку ў Давао Сіці, параўнальным з Мінскам па колькасці насельніцтва. Давао Сіці знаходзіцца на адной з выспаў архіпелагу на ўзбярэжжы Ціхага акіяну.
Былі ўскладзеныя жоўтыя архідэі да помніка філіпінскаму нацыянальнаму герою доктару Хасэ П. Рызала. На жоўтым аркушыку, прымацаваным там жа, напісана: "У знак салідарнасці з Беларуссю".
Акцыя злажданая 19.04 ў 17:56 у сувязі з нядаўняй трагедыяй у мінскім метро, але сама Дэвай кажа, што, акрамя таго, жоўтыя архідэі яшчэ называюцца "жанчыны, якія танчаць", і сімвалізуюць свабоду.
Мапу салідарнасці з ахвярамі тэракту 11.04 можна паглядзець тут