Федэрацыя футбола пакуль не будзе разбірацца з абразай суддзі
Пасля нядаўняга кубкавага матча паміж клубамі "Мінск" і "Тарпеда-БелАЗ" фанаты нецэнзурна абразілі суддзю.
Аднак разбіральніцтва не будзе. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола. Аказваецца, інспектар матча не адлюстраваў згаданы інцыдэнт у сваёй справаздачы. Таму разбіральніцтва могуць правесці толькі ў тым выпадку, калі нейкі з клубаў запатрабуе гэтага.
Нагадаем, у паўфінале Кубка Беларусі 3 красавіка пасля матча паміж клубамі "Мінск" і "Тарпеда-БелАЗ" фанаты нецэнзурна абразілі суддзю. Гульня скончылася перамогай "Мінска" (1:0) і яго выхадам у фінал Кубка Беларусі. Пасля гульні заўзятары скандавалі абразлівыя словы на адрас галоўнага арбітра сустрэчы Сяргея Цынкевіча, у першым тайме ён адмяніў гол Арцёма Чалядзінскага. Галоўны трэнер "Тарпеда-БелАЗ" Ігар Крывушэнка заявіў, што арбітр памыліўся.