FEMEN: Пасля выказвання Лукашэнкі міліцыя падтрымала наш пратэст!

Акцыя "Рагаткі да бою!" прайшла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Яе "ў падтрымку ахвяр "крывавай нядзелі" у Беларусі" правёў жаночы рух FEMEN.

Як сказала ў жывым эфіры Еўрарадыё лідэр украінскіх феміністак Ана Гуцол, удзельніцы акцыі "расстралялі памідорамі і яйкамі з рагатак, зробленых з нашых целаў" партрэт кіраўніка Беларусі. Паводле яе словаў, паглядзець на акцыю сабралося шмат мінакоў і прэсы.

Таксама феміністкі распаўсюдзілі зварот да міжнароднай супольнасці, заклікаючы паспрыяць вызваленню беларускіх апазіцыянераў.

Ана Гуцол адзначыла, што "пасля апошняга выказвання Лукашэнкі (пра "вашывасць" украінскай улады — Еўрарадыё) міліцыя нават падтрымала наш пратэст".

Фота: femen.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі