FEMEN распачынае кампанію пераследу беларускіх чыноўнікаў

Пра гэта Еўрарадыё распавядае кіраўнічка руху Ганна Гуцол.

Гуцол: “Мы будзем у сябе распачынаць кампанію па прызнанні персонамі нон-грата ўсіх афіцыйных асоб і прадстаўнікоў з Беларусі, калі гэта прадстаўнікі ўлады. Мы дакладна будзем пераследаваць іх у сваёй краіне. Мы раім ім добра падумаць, ці варта ім ехаць ва Украіну”.

Якімі дакладна будуць формы гэтага пераследу, Ганна не ўдакладніла. Але яна кажа, што актывісткі FEMEN будуць першымі, каго пабачыць прадстаўнік беларускай улады пасля ўкраінскага памежніка на тэрыторыі гэтай краіны. І дадае, што феміністкі будуць звяртацца да сваіх актывістак у іншых краінах, каб і тыя ў сябе пачалі такую ж кампанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі