FEMEN распрануліся каля храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве (фота, відэа)

Дзяўчаты вырашылі падтрымаць расійскія апазіцыйныя сілы, якія не прызнаюць вынікі галасавання ў парламент. Нагадаем, што на выбарах у Дзярждуму перамагла праўладная партыя “Адзіная Расія”. Украінкі распрануліся каля найвядомейшага маскоўскага храма. Такім чынам яны заклікалі ўсе нябесныя і зямныя сілы “спрыяць вальнадумнай Расіі і яе барацьбе з крамлёўскім самадзяржаўем”.

Актывісткам FEMEN удалося падмануць маскоўскую паліцыю і беспакарана правесці несанкцыянаваную акцыю ў цэнтры горада. Але адна з дзяўчат атрымала вывіх рукі ў выніку сутычкі з аховай.

Фота: femen.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі