Фільм “У тумане” атрымаў прыз FIPRESCI у Кане
Карціна Сяргея Лазніцы ўдзельнічала ў асноўным конкурсе і атрымала ўзнагароду міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі.
“У тумане” — экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Дзеянне фільма адбываецца на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе. Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню, ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Да яго на хутар прыязджаюць двое партызанаў, каб здзейсніць расправу.
Фільм здымала інтэрнацыянальная група. А на чырвоную дывановую дарожку Лазніца выйшаў пад песні Касі Камоцкай.
Уладальнікі прызоў асноўнага журы стануць вядомыя 27 траўня ўвечары, інфармуе РИА Новости.