Фотафакт: дзяўчынка знайшла невядомы від дыназаўра

Як інфармуе ВВС, парэшткі дыназаўра 9-гадовая Дэйзі Морыс знайшла яшчэ чатыры гады таму. Яе сям'я адправіла іх на экспертызу ў адзін з універсітэтаў. Навукоўцы высветлілі, што дыназаўр належаў да раней невядомага віда птэразаўраў — лётаючых архазаўраў. Яны жылі на Зямлі больш за 66 мільёнаў гадоў таму. Даўжыня цела складала каля 35 сантыметраў, а размах крылаў — 75 см.

Новы від дыназаўраў атрымаў назву ў гонар яго адкрывальніцы — Vectidraco daisymorrisae.

Фота — iwradio.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі