Галадоўніка Сяргея Каваленку хочуць пакласці ў “Навінкі”

Паводле гэтага ліста, 14 сакавіка Сяргей Каваленка быў абследаваны лекарам-псіхіятрам і ў яго нібыта вызначана страта адэкватнага псіхічнага стану. На гэтай падставе, паведамляюць з Дэпартаменту, ён будзе пераведзены ў псіхіятрычную лякарню для аказання адпаведнай дапамогі. Калі гэта адбудзецца, не паведамляецца.

Алена Каваленка ў інтэрв’ю Радыё Свабода заявіла, што лічыць гэта працягам здзеку і катавання ў дачыненні да яе мужа. Жанчына размаўляла з адвакатам, які бачыўся з Сяргеем Каваленкам 16 сакавіка на Валадарцы. Паводле абаронцы, у зняволенага быў “ясны розум”, хоць ён сапраўды слабы фізічна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі