Вясёлыя галандскія заўзятары і харкаўская журналістка: хіт Youtube!
Ролік пра тое, як дзяўчына спрабуе запісаць на камеру тры фразы на фоне памаранчавага шэсця заўзятараў зборнай Нідэрландаў, ужо набраў 1,5 мільёна праглядаў.
13 чэрвеня галандскія заўзятары, поўныя спадзеваў на сваю зборную, пракрочылі маршам праз цэнтр Харкава. Праз некалькі гадзінаў Галандыя прайграла Германіі з лікам 1:2 і амаль згубіла шансы на выхад у 1/4 фінала. Але тады яшчэ вясёлыя і бесклапотныя, памаранчавыя галандцы крочылі вуліцамі Харкава і заляцаліся да ўсяго, што рухаецца: