“Гавары праўду!” будзе змагацца за спрашчэнне памежнага руху
Праграма “Крок у Еўропу” распачалася ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях 30 жніўня.
Як паведаміў БелаПАН брэсцкі актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі, мэта гэтага праекта — дамагацца, каб хутчэй пачала дзейнічаць дамова аб спрошчаным памежным руху.
Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі лічаць, што з рэалізацыяй адпаведнага беларуска-польскага пагаднення зацягвае беларускі бок. Сваёй праграмай яны хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы. Сябры “Гавары праўду!” плануюць правесці пікеты, тэматычныя круглыя сталы і семінары, распаўсюдзіць інфармацыйныя матэрыялы.