Генпракуратура кажа, што працягвае супрацу з Польшчай і Літвой
Пра гэта заявіў начальнік міжнародна-прававога аддзела Генпракуратуры Алег Хлышчэнка.
Па яго словах, якія пераказвае БЕЛТА, Генеральная пракуратура актыўна вядзе перапіску з кампетэнтнымі органамі Польшчы. У Беларусі ёсць запыты ад Польшчы, і ў Польшчы — беларускія запыты на экстрадыцыю некаторых людзей.
Таксама, кажа Хлышчэнка, ёсць супраца з Літвой. Апошняя просьба з Літвы пра аказанне прававой дапамогі паступіла ў Генпракуратуру 24 жніўня.
Нагадаем, што скандал са "справай Бяляцкага" ўскладніў адносіны праваахоўных органаў Беларусі з Літвой і Польшчай. У прыватнасці, Польшча заявіла, што прыпыняе аказанне прававой дапамогі Беларусі.