Гледачоў пусцяць на матч паміж хакеістамі Аўстрыі і Беларусі
Гаворка ідзе пра матч 6 красавіка — у Вялікую пятніцу для католікаў і пратэстантаў.
Нагадаем, што ў гэты дзень, паводле законаў аўстрыйскай правінцыі Карынція, дзе пройдзе гульня, забаронена ладзіць відовішчы, у тым ліку спартовыя. Таму арганізатары папярэдзілі Беларусь, што сустрэча пройдзе пры пустых трыбунах.
Аднак у апошні час удалося знайсці выйсце. Як паведамляе БЕЛТА, дзверы на арэну будуць адкрытыя, і кожны ахвочы зможа ўвайсці ўсярэдзіну. Па словах прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі хакею, прысутнасць заўзятараў на трыбунах вельмі важная для хакеістаў. Да таго ж, у Аўстрыі ёсць беларусы, якія хацелі трапіць на гэтыя матчы.
Пасля гульні з аўстрыйцамі зборная Беларусі 10 і 11 красавіка правядзе на лёдзе "Мінск-Арэны" два матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку супраць каманды Швецыі.
Фота — ctv.by