Лэслі Найф: Пакаламуцім ваду, зробім загадкавыя твары і ўсіх пераможам!

120403 Malina GT.mp3

Не адзін раз лідар гурта Gods Tower Лэслі Найф адкрыта заяўляў, што ніколі яго калектыў не загучыць на беларускай мове. Але днямі гэты прынцып усё ж быў зменены. На сольным канцэрце ў Re:Public гомельскія металісты выканалі песню “People in the Swamp” на роднай мове.

"Мы не плануем пераходзіць на якую-небудзь іншую мову акрамя англійскай, – распавядае Найф. – Проста паэтка Ганна Аўчыннікава зрабіла вельмі добры мастацкі пераклад гэтага тэксту, мы ўсе яго паглядзелі і вырашылі, што тут трэба зрабіць выключэнне, бо асабіста я б такога перакладу зрабіць не здолеў. Хацелася гэта ўвекавечыць. Да таго ж, не гледзячы на тое, што мы не будзем спяваць па-беларуску, мы вельмі часта карыстаемся беларускай мовай паміж сабой. Такім чынам, думаю, мы проста зрабілі прыемна ўсім".

Зараз Gods Tower актыўна працуюць над новым матэрыялам, але пакуль музыкі больш не плануюць песень на роднай мове. Дарэчы, увесь сталічны канцэрт здымала некалькі камер, таму бліжэй да лета песню "Людзі на балоце" можна будзе паглядзець на DVD, праўда, больш дакладнай даты Лэслі вырашыў не называць.

"Давайце не будзем планаваць, бо калі мы плануем, то заўсёды атрымліваюцца нейкія фіговіны, - працягвае лідар гурта. - Давайце мы лепш пакаламуцім ваду, зробім загадкавыя твары і ўсіх пераможам!"

Беларускамоўная песня стала не адзіным сюрпрызам падчас сольніка Gods Tower. Прыкладна на сярэдзіне выступу Лэслі сышоў са сцэны. Музыкі самастойна выканалі дзве песні: “Inis Afalon” з самага першага альбома “The Eerie” і тэму з альбома “Demolition Tape”, якая была напісаная ў перыяд да стварэння Gods Tower.

А пад канец канцэрту злабалі яшчэ і трэк “Mysterious” з дэма “Canticles” 1994 года. Праўда, да звыклага фартэпіяннага акампанементу ў ім дадалася і акустычная гітара.

Агулам гурт граў амаль тры гадзіны. Асабліва актыўныя прыхільнікі няспынна скакалі са сцэны. На самым пачатку сярод stage-дайвераў з'явіўся хлопец з бел-чырвона-белым сцягам. Ён некалькі разоў скочыў са сцэны у залу. Натоўп яго праносіў праз амаль усе галовы і зноў вяртаў на сцэну. У адну з такіх паўз Лэслі Найф падышоў да сцяга і пацалаваў яго, чым выклікаў вельмі гучную ўхвальную рэакцыю. Праўда, праз хвілін 15 і бел-чырвона-белы сцяг і сам хлопец некуды зніклі. Дарэчы, у зале лунаў і ўкраінскі сцяг. Як высветлілася, на канцэрт Gods Tower прыехалі людзі нават з Кіева.

"Я ведаю пра Gods Tower мабыць з 2000 года, – узгадвае кіеўлянін Кірыл. – У 2000-м пра іх пачуў ад сяброў, тады ж і паслухаў.  Але я не быў на іх канцэрце. Я павінен быў прыехаць у Беларусь толькі паслязаўтра, але, калі даведаўся, што сёння канцэрт, вырашыў прыехаць на некалькі дзён раней".

На палове канцэрту Лэслі Найф пачаў спіхваць са сцэны ўсіх стэйдж-дайвераў. Але вельмі палюбоўна, без агрэсіі. Магчыма, ён вырашыў не даваць прыхільнікам ныраць са сцэны, бо з падвышэннем градусу алкаголю ў крыві яны станавіліся больш нахабнымі і перашкаджалі музыкам. А магчыма, Лэслі ўбачыў скачок самага няўдачлівага фэна, які "прызямліўся" ілбом на шыпаваны напульснік.

Увогуле, можна сказаць, што канцэрт прайшоў " на ура". На DVD абавязкова будзе што паглядзець. Gods Tower, як і ў 1990-х працягваюць збіраць на свае сольныя выступы натоўпы металістаў-ветэранаў і навічкоў.

"Можна казаць пра тое, што ў свядомасці сярэднестатыстычнага беларускага металхэда, Gods Tower займае трывалую пазіцыю, – тлумачыць фенамен Gods Tower стваральнік і вядучы праграмы "Масса Брутто" Аляксандр Літвінскі. – Колькі б канцэртаў на год не ладзіў гурт, чалавек, у якога Gods Tower калісьці быў ва ўнутраным топе, усё роўна прыйдзе на гэты выступ. Што тычыцца так званай шкалаты, якая таксама не абдзяляе ўвагай канцэрты гурта, то тут ужо працуе рэклама. Gods Tower займаюцца прасунутыя і ў сэнсе рэкламы людзі. Таму гэты феномен, напэўна, заснаваны на рэкламе і на ўспамінах ды настальгіі".

Аляксандр дадае, што сам канцэрт яму спадабаўся, хоць і выклікае пэўную турботу. Маўляў, на адной настальгіі далёка не ўедзеш, усё будзе вырашаць новая праграма.

Дарэчы, увесь выступ Лэслі правёў у майцы камп’ютарнай гульні World of Tanks. Ужо ў грымёрцы пасля выступу франтмэн прызнаўся, што ён хворы на гэтую гульню і шчыра ганарыцца ёй, бо гэта сусветна вядомы  беларускі брэнд. Да таго ж у музыкаў гурта ёсць пэўныя дамоўленасці са стваральнікамі гульні, але што за яны, пакуль называць не вырашыўся.

Не адзін раз лідар гурта Gods Tower Лэслі Найф адкрыта заяўляў, што ніколі яго калектыў не загучыць на беларускай мове. Але днямі гэты прынцып усё ж быў зменены. На сольным канцэрце ў Re:Public гомельскія металісты выканалі песню “People in the Swamp” на роднай мове.

"Мы не плануем пераходзіць на якую-небудзь іншую мову акрамя англійскай, – распавядае Найф. – Проста паэтка Ганна Аўчыннікава зрабіла вельмі добры мастацкі пераклад гэтага тэксту, мы ўсе яго паглядзелі і вырашылі, што тут трэба зрабіць выключэнне, бо асабіста я б такога перакладу зрабіць не здолеў. Хацелася гэта ўвекавечыць. Да таго ж, не гледзячы на тое, што мы не будзем спяваць па-беларуску, мы вельмі часта карыстаемся беларускай мовай паміж сабой. Такім чынам, думаю, мы проста зрабілі прыемна ўсім".

Зараз Gods Tower актыўна працуюць над новым матэрыялам, але пакуль музыкі больш не плануюць песень на роднай мове. Дарэчы, увесь сталічны канцэрт здымала некалькі камер, таму бліжэй да лета песню "Людзі на балоце" можна будзе паглядзець на DVD, праўда, больш дакладнай даты Лэслі вырашыў не называць.

"Давайце не будзем планаваць, бо калі мы плануем, то заўсёды атрымліваюцца нейкія фіговіны, - працягвае лідар гурта. - Давайце мы лепш пакаламуцім ваду, зробім загадкавыя твары і ўсіх пераможам!"

Беларускамоўная песня стала не адзіным сюрпрызам падчас сольніка Gods Tower. Прыкладна на сярэдзіне выступу Лэслі сышоў са сцэны. Музыкі самастойна выканалі дзве песні: “Inis Afalon” з самага першага альбома “The Eerie” і тэму з альбома “emolition Tape”, якая была напісаная ў перыяд да стварэння Gods Tower. А пад канец канцэрту злабалі яшчэ і трэк “Mysterious” з дэма “Canticles” 1994 года. Праўда, да звыклага фартэпіяннага акампанементу ў ім дадалася і акустычная гітара.

Агулам гурт граў амаль тры гадзіны. Асабліва актыўныя прыхільнікі няспынна скакалі са сцэны. На самым пачатку сярод stage-дайвераў з'явіўся хлопец з бел-чырвона-белым сцягам. Ён некалькі разоў скочыў са сцэны у залу. Натоўп яго праносіў праз амаль усе галовы і зноў вяртаў на сцэну. У адну з такіх паўз Лэслі Найф падышоў да сцяга і пацалаваў яго, чым выклікаў вельмі гучную ўхвальную рэакцыю. Праўда, праз хвілін 15 і бел-чырвона-белы сцяг і сам хлопец некуды зніклі. Дарэчы, у зале лунаў і ўкраінскі сцяг. Як высветлілася, на канцэрт Gods Tower прыехалі людзі нават з Кіева.

"Я ведаю пра Gods Tower мабыць з 2000 года, – кажа кіеўлянін Кірыл. – У 2000-м пра іх пачуў ад сяброў, тады ж і паслухаў.  Але я не быў на іх канцэрце. Я павінен быў прыехаць у Беларусь толькі паслязаўтра, але, калі даведаўся, што сёння канцэрт, вырашыў прыехаць на некалькі дзён раней".

На палове канцэрту Лэслі Найф пачаў спіхваць са сцэны ўсіх стэйдж-дайвераў. Але вельмі палюбоўна, без агрэсіі. Магчыма, ён вырашыў не даваць прыхільнікам ныраць са сцэны, бо з падвышэннем градусу алкаголю ў крыві яны станавіліся больш нахабнымі і перашкаджалі музыкам. А магчыма, Лэслі ўбачыў скачок самага няўдачлівага фэна, які "прызямліўся" ілбом на шыпаваны напульснік.

Увогуле, можна сказаць, што канцэрт прайшоў " на ура". На DVD абавязкова будзе што паглядзець. Gods Tower, як і ў 1990-х працягваюць збіраць на свае сольныя выступы натоўпы металістаў-ветэранаў і навічкоў.

"Можна казаць пра тое, што ў свядомасці сярэднестатыстычнага беларускага металхэда, Gods Tower займае трывалую пазіцыю, –тлумачыць фенамен Gods Tower стваральнік і вядучы праграмы "Масса Брутто" Аляксандр Літвінскі. – Колькі б канцэртаў на год не ладзіў гурт, чалавек, у якога Gods Tower калісьці быў ва ўнутраным топе, усё роўна прыйдзе на гэты выступ. Што тычыцца так званай шкалаты, якая таксама не абдзяляе ўвагай канцэрты гурта, то тут ужо працуе рэклама. Gods Tower займаюцца прасунутыя і ў сэнсе рэкламы людзі. Таму гэты феномен, напэўна, заснаваны на рэкламе і на ўспамінах ды настальгіі".

Аляксандр дадае, што сам канцэрт яму спадабаўся, хоць і выклікае пэўную турботу. Маўляў, на адной настальгіі далёка не ўедзеш, усё будзе вырашаць новая праграма.

Дарэчы, увесь выступ Лэслі правёў у майцы камп’ютарнай гульні World of Tanks. Ужо ў грымёрцы пасля выступу франтмэн прызнаўся, што ён хворы на гэтую гульню і шчыра ганарыцца ёй, бо гэта сусветна вядомы  беларускі брэнд. Да таго ж у музыкаў гурта ёсць пэўныя дамоўленасці са стваральнікамі гульні, але што за яны, пакуль называць не вырашыўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі