“Гомель” і “Металург” — лідары чэмпіянату Беларусі па хакеі

“Гомель” перамог “Магілёў” з лікам 4:2, а “Металург” разграміў “Шахцёра” — 4:1.

У той самы дзень прайшлі яшчэ два матчы: “Юніёр” — “Віцебск” — 2:0 і “Брэст” — “Хімік-СКА” — 5:1, нагадвае БелаПАН.

На сёння “Гомель” і “Металург” маюць аднолькавую колькасць ачкоў — па  89 за 34 гульні, пры гэтым у “Гомеля” розніца шайбаў 183-50, а ў “Металурга” — 155-42. За імі ідзе “Нёман” — 82 (35; 164-70), “Металургс” — 62 (33; 108-75). Аўтсайдэр чэмпіянату — “Магілёў”, які мае 16 ачкоў (34; 50-138).

Наступны тур адкрытага першынства Беларусі па хакеі пройдзе 26 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі