“Рэвалюцыянер” сабраў на штраф 5 кілаграм рублёў (фота)

Гомельскі “рэвалюцыянер” Руслан Усціменка выплаціў штраф, які яму прысудзілі за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне міліцыі падчас маўклівай акцыі пратэсту.

Уся сума, а гэта 770 тысяч рублёў, была сабрана дробнымі купюрамі ды важыла каля пяці кілаграм. Падлік грошай у банку доўжыўся амаль паўтары гадзіны. Калі ж касірка даведалася, што штраф Руслан атрымаў за тое, што быў у сераду на плошчы, яе стаўлення да хлопца адразу змяніліся. 

Спачатку яна думала, з яе здзекуюцца гэткімі купюрамі, але потым паставілася выключна ветліва і пазітыўна.

Усе грошы былі сабраны салідарнымі з Русланам гамяльчанамі, а таксама жыхарамі іншых гарадоў Беларусі. Сабраная сума перавышала штраф удвая і Руслан  вырашыў пакінуць іх на наступныя магчымыя штрафы — для тых хто любіць шпацыраваць на плошчы Леніна ў сераду ўвечары.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі