Графітысты намалявалі еўрапейскі Віцебск (фота)

Першую “Гравітацыю” зладзілі ў 2009 годзе пад эгідай абласнога краязнаўчага музею. Сёлета “Гравітацыя” прайшла на прыватнай тэрыторыі. Вулічных мастакоў запрасіў да сабе віцебскі Еўрапейскі клуб. І тэматыка работ была адпаведнай — “Еўрапейскі Віцебск”.

Як распавёў каардынатар праекту Раман Воранаў, трапіць на “Гравітацыю” ня вельмі проста. Папярэдне графітысты павінны даслаць эскіз будучага малюнка. Калі арганізатары вырашаць, што ён адпавядае заяўленай тэме ды мае высокі мастацкі ўзровень, аўтара запрашаюць на фэст.

Сёлета ў “Гравітацыі” ўзялі удзел вулічныя масткі з Віцебску, Мінску, Маладзечна і Оршы. "Еўрапейскі Віцебск" атрымаўся розным і рознакаляровым. Вядома, не абыйшлося і без шагалаўскай тэматыкі.


Фота: vitebsk4.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі