У Гродне міліцыя затрымлівала людзей “для іх бяспекі ад дэструктыўных сіл"

Прынамсі, у тыднёвым плане гарадскіх мерапрыемстваў, змаешчаным на афіцыйным сайце гарвыканкама, такая падзея не пазначаная. Мерыпрыемства ўключала кансультацыі па профарыентацыі выпускнікоў школ і ўганарванне лепшых удзельнікаў працоўнага семестра мінулага году. А 18-й гадзіне пачаўся канцэрт. Музыка грала вельмі гучна: было чуваць далёка ад плошчы Савецкай.

Людзей было няшмат. Ля плошчы стаялі дзве міліцэйскія машыны. Па перыметры Савецкай дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Апрача звыклых рацый у іх руках былі паперы. Магчыма, яны мелі арыенціроўкі на патэнцыйных затрыманых, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Бандарчук не прастаяў на Савецкай і пяці хвілін, як да яго падышлі міліцыянты і папрасілі паказаць дакументы. Змітра прымусілі сесці ў машыну. Ён паспеў паведаміць, што верагодней за ўсё яго вязуць у пастарунак Кастрычніцкага раёна

Затрыманая Юлія распавяла Еўрарадыё, што ішла па Савецкай плошчы, калі там ужо пачаўся канцэрт. Калі яна наблізіліся да групы міліцыянтаў, яе схапілі ды завалаклі ў машыну. Цяпер Юлія знаходзіцца ў пастарунку Кастрычніцкага РАУС. Дзяўчына распавяла, што бачыла яшчэ чалавек 30, якіх прывезлі з плошчы. Іх развялі па кабінетах і бяруць тлумачэнні: што яны рабілі на Савецкай. Юліі сказалі, што затрымаць іх усіх маюць на 3 гадзіны. Адзін з міліцыянтаў аргументаваў дзеянні міліцыі: "Вас усіх затрымалі для вашай жа бяспекі ад дэструктыўных сіл".

У пастарунак Кастрычніцкага РАУС Гродна трапіла карэспандэнтка польскага інфармацыйнага радыё TOK FM Агнешка Ліхнеровіч (Agnieszka Lichnerowicz). Яна прыехала ў Гродна, каб асвятляць суд над журналістам Андрэем Пачобутам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі