Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі сабраў атрыбуты Калядаў (фота)
22 снежня у музеі адкрылася выстава, прысвечаная аднаму з галоўных хрысціянскіх святаў.
Экспазіцыя сабрала фігуркі герояў батлейкі, гравюры і іконы. Таксама супрацоўнікі музея паказалі, як раней упрыгожвалі ялінкі: абавязкова анёл альбо зорка на версе дрэва.