RockerJoker выпусцілі сінгл-мантру ад любога жыццёвага бязладдзя (слухаць)
Такі светлы восеньскі настрой сінгла "НХ" сфарміраваўся ў музыкаў пасля прагляду сацыяльных сетак.
"Што тычыцца першага восеньскага сінгла — "НХ" — тут і каментаваць няма чаго, бо ў самой песні ўсё ёсць. — смяецца лідар RockerJoker Міхей Насарогаў. — А ўвогуле, асабіста для мяне "НХ" — гэта такая мантра, абярэг ад любога жыццёвага бязладдзя".
Палітыка сінглаў у гурта працягнецца да Новага году: у музыкаў не хапае часу зрабіць сур’ёзную манументальную працу і паўнавартасны альбом. Гурт плануе выпусціць яшчэ два сінглы з рознай колькасцю трэкаў і выкласці іх у інтэрнэт.
"Паўнавартасную альбомную пласцінку мы дакладна не выпусцім да Новага году. На яе пакуль збіраецца матэрыял і мы яшчэ не вырашылі, як яе рабіць. Таму мы і вядзем палітыку сінглаў. Наш наступны сінгл, хутчэй за ўсё, будзе называцца "Пеця". Гэта будуць тры магутныя песні з духавымі партыямі. Дзве з іх людзі ўжо чулі і яшчэ адна — якую не чуў ніхто! Сінгл таксама будзе аб’яднаны новым гучаннем і літаратурным зместам".
Перад тым, як прэзентаваць сінгл,RockerJoker разаслалі песню неабыякавым да гурта людзям — Аляксандру Памідораву, Алегу Клімаву, Максіму Жбанкову ды іншым. Іх меркаванні пра "НХ" можна пачытаць na_hyi.mp3
Фота: Вольга Качура