Хлопец, які ўдарыў інваліда: Я раскаяўся і пайду прасіць прабачэння

Пракурор прыняў рашэнне не затрымліваць яго і выпусціць пад падпіску.

Вось што Аляксей сказаў Еўрарадыё: "Я раскаяўся ў тым, што зрабіў. Думаю хуткім часам паехаць да гэтага мужчыны прасіць прабачэння".

Але ж адзначае, што не змяніў сваёй версіі наконт таго, як усё адбылося. Матэрыялаў справы не бачыў, на допытах за трое сутак не быў. А яго сябры знайшлі дваіх сведак праз сацыяльныя сеткі. Дзве дзяўчыны, якія ехалі ў гэтым вагоне метро, пагадзіліся прыйсці ў міліцыю.

Нагадаем, 2 студзеня ў метро быў збіты 40-гадовы мужчына, інвалід першай групы, які папрасіў маладога чалавека саступіць яму месца. Падазраваных па справе зафіксавалі відэакамеры метрапалітэна. Распачатая крымінальная справа ў адносінах аднаго з падазраваных, мінчука 1995 года нараджэння. Ён некалькі дзён знаходзіўся у ізалятары часовага ўтрымання.

Еўрарадыё адшукала сведку падзеяў, які сядзеў насупраць


Хлопец, які збіў інваліда: Ніхто за яго не заступіўся

"Мы б цяпер саступілі, а можа быць, адштурхнулі"

Маці збітага інваліда: сын быў ветлівым і паказаў пасведчанне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі