Імельскі: Чыноўнікі ведалі, што не абавязаны перадаваць звесткі Беларусі
Загадчык аддзела замежжа Gazety Wyborczej Раман Імельскі лічыць, што ў скандале вінаватыя нізавыя чыноўнікі польскай пракуратуры.
110811 Imielin Got.mp3110811 Imielin Got.mp3
Імельскі: “Для мяне гэтая сітуацыя – проста скандал. Польскія ўлады ніякім чынам не павінны супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі. Некалькі дзён таму я яшчэ думаў, што толькі Літва аказалася такой наіўнай і перадала дадзеныя па банкаўскіх рахунках праваабарончага цэнтра “Вясна” і самога Алеся Бяляцкага Мінску. Але ведаю, што ў Літве ўжо створаная міжурадавая камісія, якая займаецца гэтай справай. Літоўскія ўлады пакаяліся ў тым, што зрабілі”.
Еўрарадыё: Хто, на ваш погляд, вінаваты ў перадачы інфармацыі?
Імельскі: “У Польшчы, на мой погляд, перадача дадзеных адбылася па віне ніжэйстаячых чыноўнікаў. Я добра ведаю, што генеральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмет некалькі разоў інфармаваў сваіх падначаленых, што Польшча, згодна ўмове з Беларуссю, не абавязана заўжды перадаваць Мінску ўсе дадзеныя. Асабліва гэта тычыцца інфармацыі, звязанай з рэпрэсаванымі ў Беларусі асобамі. Спадзяюся, што неўзабаве стануць вядомыя ўсе акалічнасці па гэтай справе, а вінаватыя будуць звольненыя са сваіх пасадаў”.
Фота: http://agencjagazeta.pl