Іна Шаўчэнка: FEMEN рыхтуе новую паездку ў Беларусь (аудыё)
2 гадзіны таму актывісткі вярнуліся ў Кіеў.
Еўрарадыё актывістка арганізацыі Іна Шаўчэнка расказала пра тое, што адбывалася з дзяўчатамі пасля выкрадання. Паводле словаў дзяўчыны, ноч з 19 на 20-га снежня яны правялі ў аўтобусе, нягледзячы на просьбы адвезці іх у пастарунак. Шаўчэнка таксама распавяла, што іх дапытвалі аб тым, каго яны ведаюць з беларускай апазіцыі, хто замовіў іх акцыю. Пазней доўга некуды везлі.
“Яны распранулі нас, білі палкамі, палівалі зялёнкай, прымушалі трымаць у руках плакаты са свастыкай і здымалі гэта на камеры. Пасля загадалі апрануцца, пагрузілі ў аўтобус і адвезлі да мяжы. Выкінулі з яго і сказалі, што мы можам пешшу дайсці дадому”, — расказала актывістка.
Актывісткі гавораць, што не маюць крыўды на беларусаў. Аднак яны адчулі, наколькі мы запалоханыя, наколькі баімся пратэставаць.
FEMEN: Мы хочам, каб беларускія дзяўчаты да нас далучыліся! by Hanna Balakhovich
FEMEN рыхтуе новую паездку ў Беларусь, заявіла Шаўчэнка.
Нагадаем, што актывісткі Femen 19 снежня правялі акцыю пратэсту на прыступках беларускага КДБ. Ім удалося ўцячы, але вечарам таго ж дня актывісткі перасталі выходзіць на сувязь. Толькі вечарам 20 снежня яны скантактаваліся з паплечнікамі і расказалі, што знаходзяцца на беларуска-украінскай мяжы і што іх выкралі невядомыя.