Інтарэсы Швецыі ў Беларусі будзе прадстаўляць Эстонія

МЗС Эстоніі прадставіць ураду адпаведнае пагадненне са Швецыяй, якое заменіць дакумент, заключаны ў студзені летась. Згодна з дзеючым пагадненнем, Швецыя прадстаўляе Эстонію ў Гаване і Прэторыі.

Пагадненне павінна набыць моц 20 жніўня, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, на пачатку жніўня з Беларусі з'ехаў амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. 8 жніўня МЗС Беларусі абвясціў, што адклікае ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў да 30 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі