Ірына Багданава: Нагадаем міністрам, што нельга забыць пра Беларусь
Сястра Андрэя Саннікава распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё пра мэты сённяшняй акцыі ў Бруселі.
Вулічная акцыя, прымеркаваная да пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін ЕС, пачнецца сёння а 14-й гадзіне (па беларускім часе) ў Бруселі. Нагадаем, на паседжанні будзе разглядацца пытанне ўвядзення дадатковых санкцый супраць уладаў Беларусі.
Адна з ініцыятараў акцыі — Ірына Багданава, сястра Андрэя Саннікава, спецыяльна прыехала ў Брусель з Лондана. Як яна распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё, мэта акцыі — "нагадаць міністрам, што нельга забыць пра Беларусь". Багданава кажа, што ўдзельнікі пікету выступяць у падтрымку ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі.