Каля беларускай амбасады ў Варшаве — пікет у падтрымку палітвязняў
У ім удзельнічае каля 40 чалавек. Яны разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў удзельнік акцыі Ігар. Па яго словах, каля пікету прайшлі два супрацоўнікі амбасады. Пры гэтым яны старанна рабілі выгляд, што не заўважаюць акцыі.
Дарэчы, паліцыянтаў каля пікету няма ўвогуле.
Нагадаем, што ў розных краінах свету сёння ладзяцца таксама акцыі ў падтрымку беларускай незалежнасці.