У Інданэзіі адбыўся землятрус магнітудай 8,9

Ачаг яго залягаў на глыбіні 22 км. Пасля гэтага з розніцай у некалькі хвілінаў адбыліся яшчэ два штуршкі сілай 8,1 і 8,3 па шкале Рыхтара, перадае Reuters.

Ціхаакіянскі цэнтр па папярэджанні пра цунамі выдаў новае папярэджанне пра пагрозу цунамі ў Індыйскім акіяне. Па ацэнках інданэзійскіх метэаролагаў, узровень вады ў моры ў заходнім і паўночным раёнах правінцыі Ачэх вострава Суматра падняўся на 80 см. Аднак вышыня хваляў пакуль складае не больш за 17 см.

Звестак пра беларускіх турыстаў у Інданэзіі няма. 


Фота — tsun.sscc.ru, news.daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі