Камітэт абароны журналістаў патрабуе спыніць пераслед СМІ ў Беларусі
Міжнародная арганізацыя звязвае новыя факты ціску на незалежныя СМІ з крытычным асвятленнем абставінаў выбуху ў мінскім метро.
"Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць пераслед незалежных СМІ ў адказ на крытычнае асвятленне імі нядаўняга смяртаноснага выбуху ў мінскім метро", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Камітэту абароны журналістаў.
У ім адзначаецца, што Мінінфармацыі, Генпракуратура і КДБ "разгарнулі кампанію па запалохванні незалежных СМІ і тых, што падтрымліваюць апазыцыю, якія паведамлялі аб здарэнні".
Адбываецца расправа над СМІ, "якія крытыкавалі афіцыйнае расследаванне выбуху і намаганні па выратаванні пацярпелых", гаворыцца ў заяве.
Міністэрства інфармацыі 27 красавіка падало ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі пазовы аб спыненні выпуску газет "Наша ніва "і "Народная воля", нагадвае БелаПАН.