Камета, адкрытая беларускім астраномам, урэзалася ў Сонца

Касмічная абсерваторыя для назіранняў за Сонцам заўважыла, як даволі яскравая камета ўляцела ў Сонца і не выйшла з яго (10-11 траўня 2011).

Гэта камета была адкрытая беларускім астраномам-аматарам з Барані (Аршанскі р-н) Сяргеем Шурпаковым, і належыць да сямейства камет Kreutz.

Мяркуюць, каметы гэтага сямейства з'яўляюцца рэшткамі адной вялікай каметы, якая развалілася некалькі стагоддзяў таму. Цікава, што выкід каранарнай масы ў дадзеным выпадку адбываецца тады, калі камета набліжаецца да Сонца. Выкіды ўтрымліваюць зараджаныя часцінкі, якія разыходзяцца ад Сонца цягам некалькіх гадзін. Такія выбухі могуць вывяргаць да 10 мільярдаў тон плазмы з хуткасцю мільёна кіламетраў на гадзіну.

Паводле Space.com, NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі