Камісія па памілаванні не разглядала прашэнне Андрэя Саннікава
Пра гэта заявіў сябра камісіі Мікалай Самасейка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Пра тое, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі напісаў такое прашэнне яшчэ 20 лістапада, Самасейка, па яго словах, даведаўся "сёння з інтэрнэту". Апошняе паседжанне камісіі па памілаванні прайшло каля месяца таму, паведаміў сябра камісіі ў інтэрв'ю агенцтву БелаПАН. Калі павінна прайсці чарговае паседжанне, ён не ведае.
Па яго словах, паседжанні ладзяцца па меры назапашвання матэрыялаў. На кожным з паседжанняў разглядаецца досыць шмат матэрыялаў, адзначыў Самасейка.
Нагадаем, сёння жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп заявіла, што яе муж напісаў на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні яшчэ 20 лістапада 2011 года.