Канцэрт Івана Ахлабысціна зрываецца, бо актор стаіць у заторы пад Мінскам
У канцэртнай зале "Мінск" гледачам паведамілі, што пачатак канцэрту затрымліваецца на гадзіну. Пазней пайшлі чуткі, што канцэрту зусім не будзе.
Між тым сам Ахлабысцін вывесіў у інстаграме фота, як ён захрас у аўтамабільным заторы за 90 км ад Мінску. Праз 20 хвілінаў ад меркаванага пачатку канцэрту ён яшчэ быў за 20 км ад беларускай сталіцы.
Фота Івана Ахлабысціна