У Мёрах на 105 тысяч аштрафавалі Кастуся Шыталя
Незалежнага журналіста прызналі вінаватым у дробным хуліганстве — нібыта ён нецэнзурна лаяўся размаўляючы з міліцыянтамі.
Абвінаваўчую пастанову вынес суддзя Мёрскага райсуду Валеры Драбышэўскі. Разбіраць справу Кастуся Шыталя ён пачаў яшчэ 10 кастрычніка — калі журналіст адбыў амаль двое сутак у мёрскім ізалятары часовага ўтрымання. Сёння былі апытаныя сведкі — супрацоўнікі Шаркоўшчынскай ДАІ, і суддзя вырашыў, што віна журналіста не выклікае сумневаў.
Кастусь Шыталь сказаў, што ён размаўляе заўсёды па-беларуску і расійскай лаянкі не ўжывае. Адзін са сведкаў-міліцыянтаў пагадзіўся, што Шыталь размаўляў па-беларуску, але настойваў, што лаяўся той па-расійску.