Хадыка пра "Чарнобыльскі шлях": Галоўнае, каб усё было ціха
Кіраўнік аргкамітэта па правядзенню акцыі не вельмі перажывае наконт яе слабой рэкламы.
Старшыня аргкамітэта па правядзенню “Чарнобыльскага шляху” за асноўную мэту вызначае спакой і арганізаванасць будучай акцыі. Пра гэта Юрый Хадыка распавёў у размове з Еўрарадыё.
Хадыка: “Галоўнае, каб нашае мерапрыемства прайшло спакойна і арганізавана і пакінула добрае ўражанне ў тых, хто прыйдзе”.
Дарэчы, абвестак пра будучую акцыю вельмі мала нават на сайтах партый і рухаў, якія лічацца ў ліку арганізатараў. Але Хадыка не вельмі перажывае на гэты конт.
Хадыка: ”Я не ведаю, што трэба рабіць, каб інфармацыя пайшла шырэй. Загадзя была праведзеная прэсавая канферэнцыя, было толькі чатыры сродкі масавай інфармацыі. Па праўдзе гаворачы, я не вельмі перажываю на гэты конт”.
Нагадаем, "Чарнобыльскі шлях" заўтра, 26 красавіка, пройдзе ў выглядзе мітынгу ў сталічным парку Дружбы народаў (пачатак а 18-й гадзіне). Гарадскія ўлады далі дазвол толькі на такі фармат акцыі.
Фота — svaboda.org