Хакейная зборная Беларусі сёння гуляе на "Мінск-Арэне" са шведамі

Нагадаем, днямі ў гасцях беларуская зборная выйграла ў аўстрыйцаў з лікам 3:2, а пасля прайграла — 2:4.

Сённяшні матч пачнецца а 19-й гадзіне (жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь-2"), як і другі матч беларусаў і шведаў, што пройдзе 11 красавіка.

Нагадаем, сёння пройдуць і пяць матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе: "Шахцёр" (Салігорск) — "Мінск", "Нёман" (Гродна) — "Брэст", "Гомель" "Нафтан" (Наваполацк), "Дынама" (Мінск) — "Белшына" (Бабруйск), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Славія" (Мазыр). Барысаўскі БАТЭ ў 4-м туры свабодны ад гульняў. У чэмпіянаце пакуль лідыруюць "Гомель" і "Мінск", у якіх па 7 ачкоў, у БАТЭ і "Шахцёра" — па 6.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі