Халезін: Пра палітычнае бежанства гаворкі не вядзем

Халезін: "Я пра сваё палітычнае бежанства даведаўся з "Нашай Нівы". Ніякага палітычнага прытулку мы нідзе не прасілі. І было б дзіўна, знаходзячыся ў Лондане, прасіць палітычнага прытулку ў ЗША. Мы зараз у Лондане займаемся працай. На днях вылетаем  у Ню-Ёрк, дзе будуць месячныя гастролі. Але пра палітычнае бежанства гаворка не вядзецца ўвогуле".

Нагадаем, чуткі пра бежанства Халезіна і яго жонкі Наталлі Каляды з'явіліся ў польскіх СМІ. Нагодай для іх, нібыта, стала адмена спектакля "Свабоднага тэатра" ў Тэатры Польскім. Наколькі гэта адпавядае праўдзе?

Халезін: "Паўсюль ёсць крыху праўды, але ў цэлым гэта ўсё не адпавядае рэальнасці. У нас не павінна было быць ніякага спектакля ў Польшчы. У нас у Польшчы павінна была быць пастаноўка: мы з Валодзем Шчэрбанем павінны былі паехаць у красавіку-сакавіку ў Тэатр Польскі да Анджэя Севярына і ставіць там два спектаклі ў адным. Адзін павінен быў ставіць я, а другі — Валодзя. Ніякай гаворкі пра спектаклі "Свабоднага тэатра" ў Польшчы ўвогуле не ішла гаворка".

Па словах Халезіна, пастаноўка спектакля ў Тэатры Польскім перанесеная на верасень. А пакуль што "Свабодны тэатр" выпраўляецца на гастролі ў Нью-Ёрк. Да таго ж, кажа творца, зараз адбываецца міжнародная грамадзянская кампанія "Free Belarus Now", якая забірае ва ўдзельнікаў "Свабоднага тэатру" шмат часу.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі