Хілары Клінтан: Нельга забываць пра Бяляцкага, Саннікава і Статкевіча
У Вільні распачалася 18-я сесія Савета міністраў АБСЕ. Дзяржсакратар ЗША мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
У сваёй прамове дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан адзначыла:
"Зараз мы абмяркоўваем будучае АБСЕ але не трэба забывацца пра тое, што акрамя свабоды выбараў ёсць яшчэ такія праблемы, як парушэнні правоў чалавека. У Беларусі, якая пачынаецца ў 40 кіламетрах ад Вільні, дзе мы зараз знаходзімся, пастаянна парушаюцца правы чалавека, свабоды СМІ, ёсць палітвязні, ганенні супраць праваабаронцаў. Да прыкладу, нядаўна на 4,5 года асуджаны кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі. Ён пакараны па палітычных матывах — за сваю праваабарончую дзейнасць і тое, што дапамагаў ахвярам рэжыма. А ёсць яшчэ палітвязні — экс-кандыдаты ў прэзідэнты Саннікаў і Статкевіч. АБСЕ нельга забывацца пра гэтыя праблемы".
Клінтан заявіла, што сёння мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Уключэнне з нашым карэспандэнтам Змітром Лукашуком:
Фота — wordpress.com