Кіраўнік IIHF выступіў супраць пераносу чэмпіянату свету 2014 года

У сваім выступе спартовы чыноўнік адзначыў, што Офіс IIHF амаль год атрымлівае звароты і заклікі перанесці хакейны чэмпіянат свету 2014 года з Беларусі ў іншую краіну. Фазэль кажа, што кожны мае права выказваць сваё меркаванне. Аднак Рада IIHF лічыць, што спартовыя арганізацыі не павінны выконваць працу палітыкаў і быць палітычнай марыянеткай.

На думку Фазэля, спорт павінен спрыяць палітычнай разрадцы. Ён нагадаў, што ў 1970-я гады спаборніцтвы па настольным тэнісе дапамаглі размарозіць адносіны паміж ЗША і Кітаем.

Разам з тым, старшыня IIHF адзначыў, што кангрэс можа прыняць і іншае рашэнне, якое не супадзе з яго меркаваннем.

На фота iihf.com — выступ Рэнэ Фазэля на адкрыцці кангрэсу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі