Кіраўнік нямецкай паліцыі звольнены за кантакты з беларускімі сілавікамі?

Афіцыйнага пацверджання, аднак, пакуль няма, передае “Нямецкая хваля” са спасылкай на германскія СМІ.

Пераемнікам Зэгера на пасадзе кіраўніка федэральнай паліцыі стане Дзітэр Роман, які на дадзены момант кірует аддзелам МУС Нямеччыны па барацьбе з тэрарызмам.

Паводле інфармацыі газеты Der Tagesspiegel, Зэгер сыдзе ў адстаўку 1 жніўня. Прычынай кадравых перастановак сталі ўнутраныя канфлікты ў ведамстве, з якімі Зэгер не справіўся.

Акрамя таго, паведамляецца пра рознагалоссі з-за кантактаў кіраўніка ведамства з беларускімі сілавікамі. Пра якія менавіта ўстановы вядзецца гаворка, выданне не ўдакладняе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі