Крымінальная справа супраць Анатоля Лябедзькі спыненая (абноўлена)

Справай займаўся капітан Д.Дышэнка, паведамляе сайт АГП. Ён і паведаміў лідару АГП аб спыненні справы.

Нагадаем, што пасля падзей 19 снежня 2010 года лідар АГП Анатоль Лябедзька трапіў у следчы ізалятар КДБ, дзе правёў некалькі месяцаў. Большасць іншых лідараў апазіцыі, якія таксама ўтрымліваліся ў “Амерыканцы”, былі асуджаныя яшчэ вясной.

Еўрарадыё: Ці чакалі вы, што справа будзе спынена і вас перастануць турбаваць?

 
Лябедзька: Для мяне гэта нечаканасць. Я зыходзіў з таго, што праавахоўныя органы знайшлі нейкі фармат утрымання мяне ў нейкім калідоры - падвешаная справа, якая можа быць у любы час адноўлена - і ты можаш аказацца там, адкуль выйшаў - за кратамі нізавошта.


Еўрарадыё: Следчы паведаміў пра адсутнасць складу злачынства ў вашых дзеяннях. Але былі месяцы, калі вы парвялі за кратамі следчага ізалятара, ці вам прынеслі прабачэнні за гэта?


Лябедзька: Калі б гэта адбылося, то я б сказаў, што Беларусь зрабіла вялікі крок да еўрапейскай Беларусі, дзе ёсць прэзумпцыя невінаватасці, дзе ёсць падзел уладаў, дзе ёсць суд, пракуратура, але пакуль гэтага няма, таму разлічваць на тое, што вам прынясуць прабачэнні ці нейкую там кампенсацыю маральную ці фінансавую, не даводзіцца.


Еўрарадыё: Ці спыненыя справы супраць некаторых іншых сяброў АГП?


Лябедзька: “Такой інфармацыяй я не валодаю. Але я думаю, калі гэта закранула мяне, то гэта закране і Корбана, і Паўлава, і Арыстовіча, і Кобеца – мы ўсе былі ў адным стане прававым і юрыдычным па сённяшні дзень”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі