Крымінальную справу за напад на Пуціна пачалі супраць 5 дзяўчат з Femen

Удзельніцы руху Femen прарваліся праз ачапленне, распрануліся і крычалі на англійскай мове нецэнзурныя лозунгі (яны былі напісаныя і на іх целах). Дзяўчат затрымалі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Нямеччыне супраць актывістак распачалі крымінальную справу. РІА "Новости" ўдакладняе, што справа распачатая па артыкуле 103 крымінальнага кодэкса Нямеччыны ("знявага дзяржорганаў і прадстаўнікоў замежных дзяржаваў"). Па ёй праходзяць пяць дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў: дзве грамадзянкі Нямеччыны, дзве — Украіны і адна — Расіі. Іх ужо дапыталі.

Ёсць надзея, што справу могуць закрыць, але для гэтага патрэбнае жаданне пацярпелага боку. Ні Пуцін, ні Меркель пажаданняў у гэтай справе пакуль не выказалі. Праўда, на прэс-канферэнцыі расійскі прэзідэнт сказаў, што акцыя Femen яму спадабалася (гл. відэа).

Femen: Калі бегла на Пуціна і распраналася, бачыла, як змяняецца яго твар

Фота — femen.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі