Кудрын лічыць, што рашэнне пра выдзяленне Беларусі крэдыту будзе пазітыўным
Рашэнне будзе прымацца сёння ў рэжыме адкрытага галасавання ўсімі чальцамі Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
Рашэнне Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС пра выдзяленне Беларусі крэдыту будзе, хутчэй за ўсё, пазітыўным. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын па выніках сённяшняга паседжання Савета міністраў фінансаў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксей Кудрын адзначыў, што рашэнне будзе прымацца сёння ў рэжыме адкрытага галасавання ўсімі чальцамі Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС .
Кіраўнік расійскага Мінфіна нагадаў, што раней прэзідэнты Расіі і Казахстана прапанавалі ўсім краінамі СНД стаць чальцамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС з тым, каб у далейшым таксама прэтэндаваць на атрыманне фінансавай дапамогі ў цяжкіх сітуацыях. Каб стаць чальцом гэтага фонду, досыць унесці суму ў памеры $1 млрд.