Курс долара вырас, а курсы еўра і расійскага рубля знізіліся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў і складае 8620 рублёў, курс еўра знізіўся на 90 рублёў — да 11120. Курс расійскага рубля знізіўся з 280 да 279 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра вырас на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net