Курс долара вырас, а курсы еўра і расійскага рубля знізіліся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 8700 рублёў, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 11140. Курс расійскага рубля знізіўся з 279,5 да 277 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак курс долара вырас на 20 рублёў, а курс еўра — на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net