Курс долара вырас на 50 рублёў
Такія вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара павялічыўся з 8280 да 8330 рублёў. Нагадаем, што ўчора курс гэтай валюты не змяняўся.
Курс еўра зменшыўся з 10 490 да 10 440 рублёў. У чацвер ён панізіўся на 10 рублёў.
Расійскі рубель ў пятніцу патаннеў з 251,5 да 248,5 беларускіх. Напярэдадні ён таксама патаннеў на 3 рублі.
Фота — ovesti.ru