Курсы долара, еўра і расійскага рубля выраслі
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 8610 рублёў курс еўра вырас на 40 рублёў — да 11140. Курс расійскага рубля вырас з 278 да 278,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду курс долара не змяніўся, а курс еўра знізіўся на 30 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net